У Баранавічах ля дому даверанай асобы Ціханоўскай дзяжурыць міліцыя


Каля дому Тамары Патоцкай, даверанай асобы кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай, у Баранавічах дзяжурыць міліцыя.

Як распавёў у каментары belsat.eu сын актывісткі Алесь, міліцэйская машына прыехала да дому Тамары Патоцкай каля 9:30.

«Сталі каля дому і дагэтуль стаяць», – адзначыў ён.

Паводле яго, міліцыянты да дому не падыходзяць, стаяць каля суседзяў.

Міліцэйская машына ля дому Тамары Патоцкай

«Падышла суседка, хацела нашу машыну адчыніць і сігналка спрацавала. Дык яны адразу пад’ехалі. Сказалі суседцы прайсці з імі, але яна сышла дадому», – распавёў суразмоўца.

Тамара Патоцкая сёлета вылучалася на прэзідэнцкіх выбарах, але ейная ініцыятыўная група не была зарэгістраваная. 19 траўня яе затрымалі каля будынку Вярхоўнага суду ў Менску, а пасля аштрафавалі.

Раніцай 31 траўня яе затрымалі зноў. На гэты раз – на выездзе з Баранавічаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў