У Астравецкім раёне 12 чалавек прымусова праверылі на каронавірус


Пракурор Астравецкага раёну санкцыянаваў прымусовае медычны агляд 12 чалавек, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі Астравецкага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі ўстанавілі грамадзянаў, якія адносіліся да кантактаў першага ўзроўню па COVID-19. Пры гэтым 12 з іх ухіліліся ад абавязковага медагляду.

«Урачэбна-кансультацыйная камiсiя Астравецкай ЦРБ на падставе арт.19 Закона Рэспублікі Беларусь» Аб папярэджанні распаўсюду захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека« вынесла заключэння аб неабходнасці прымусовага медычнага агляду гэтых асоб у стацыянарных умовах», – распавялі ў пракуратуры.

Улічваючы высокую верагоднасць інфікавання, пракурор Астравецкага раёну санкцыянаваў гэтае рашэнне. Якім чынам выявілі месцазнаходжанне гэтых асобаў і даставілі ў медустанову – не паведамляецца.

Некалькі дзён гэтыя людзі знаходзіліся пад медычным наглядам, а пасля былі ізаляваны ў хатніх умовах. Кожнаму з іх уручана патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.

Нагадаем, раней 15 грамадзянаў Расе, якія працавалі на будоўлі БелАЭС былі шпіталізаваныя з падазрэннем на каронавірус. Пазней са СМІ стала вядома, што інфекцыя ў іх нібыта не пацвердзілася, таму ўсе вярнуліся ў Астравец.

Hавiны
Расейскія працаўнікі БелАЭС: «Вяртаемся ў Астравец»
2020.04.14 18:04

КА belsat.eu

Стужка навінаў