Пошукі слядоў зламыснікаў побач з французскай амбасадай
Невядомыя зладзілі атаку на амбасаду Францыі, якая знаходзіцца ў цэнтры грэчаскай сталіцы.
Будынак месціцца на праспекце Васілісас Софіас – побач з МЗС Грэцыі, насупраць грэцкага парламенту і побач з казармамі прэзідэнцкай гвардыі.
Двое невядомых, праязджаючы на матацыкле міма амбасады, кінулі гранату. Яна выбухнула ля ўваходу, аскепкамі лёгка паранены паліцыянт з аховы дыпламатычнай місіі. Зламыснікі адразу ж пакінулі месца здарэння, паведамляе Афінскае агенцтва навінаў са спасылкай на паліцыю.
Чытайце таксама >>> Грэцкае лобі: ці будуць Афіны прасоўваць расейскія энергетычныя праекты?
На дадзены момант раён заблакаваны, рух па цэнтральных праспектах грэчаскай сталіцы закрыты.
НМ, belsat.eu, паводле Amna.gr, фотаздымак ΑΠΕ-ΜΠΕ/ΑΠΕ-ΜΠΕ/Παντελής Σαΐτας