Тыгр Пуціна з'еў сабаку і ўцёк у Расею


Інфрачырвоная камера зафіксавала ўначы, як адзін з сібірскіх тыграў, якіх выпусціў Пуцін, з’еў сабаку ў Кітаі.

Відэа запісанае ва ўездзе Фуянь. На ім бачна, як тыгр з’ядае мёртвага сабаку.

Тыгр Кузя – адзін з трох рэдкіх амурскіх тыграў, якіх урачыста выпусцілі на волю з удзелам Уладзіміра Пуціна ўлетку 2014 году. Жывёліна мае ашыйнік з GPS-датчыкам, дзякуючы якому можна адсочваць яе перамяшчэнні. Раней Кузю абвінавацілі ў тым, што ён з’еў пяць курэй.

Раней праз брак ежы ў Расеі амурскі тыгр скіраваўся ў Кітай. У кастрычніку ён перасек мяжу, а на гэтым тыдні стала вядома, што ён ізноў вярнуўся ў Расею.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў