Тыдзень у фотаздымках: ад палоннай украінскай патрыёткі ў маскоўскім судзе да «Belarus Fashion Week»


Псіхіятрычная экспертыза ўкраінскай патрыёткі

Басманны суд Масквы, куды пад узмоцненым канвоем з сабакамі даставілі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка, прызнаў законнаю прымусовую псіхіятрычную экспертызу дэпутаткі Вярхоўнай Рады Украіны.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У Варшаве дэманстранты пабіліся з паліцыяй на Дзень Незалежнасці

Шэсце ў гонар Дня Незалежнасці Польшчы, які супадае з днём заканчэння I Сусветнай вайны (11 лістапада), скончылася масавымі вулічнымі закалотамі. У бойцы пацярпела 24 дэманстранты і 51 паліцэйскі. Каля 200 удзельнікаў беспарадкаў затрыманыя.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Галантны дэспат

Галоўны прапагандыст ідэі «русского мира», прыхільнік перагляду пасляваенных межаў і сусветнага парадку Уладзімір Пуцін паспрабаваў праявіць сябе як джэнтльмен падчас апошняга саміту АТЭС у Пекіне.

Заходнія медыі назвалі спробу Пуціна сагрэць сваім пледам першую лэдзі Кітаю фамільярным жэстам і парушэннем правілаў дзелавога этыкету. Але ці ў джэнтльменстве тут справа? Адказ на гэтае пытанне вы знойдзеце ў праграме «Прасвет».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Памёр патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі

На 68-м годзе пайшоў з жыцця вядомы палітык, генерал Валерый Фралоў. Яшчэ сёлета ўлетку ён заяўляў пра планы выставіць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. Развітанне з генералам адбылося ў Менску. Палітыка пахавалі ў Горадні.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У Менску стартаваў «Belarus Fashion Week»

Без размаху, феерверкаў і гучных імёнаў. Да еўрапейскіх сталіцаў моды нам яшчэ далёка. Чаму Менск не Мілан вам патлумачыць модны аглядальнік belsat.eu Вольга Жарнасек.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў