TUT.BY: Да затрыманых журналістак не пускаюць адвакатаў, навязваюць дзяржаўных


Да журналістак парталу TUT.BY не могуць патрапіць іхныя адвакаты, пры гэтым ім навязваюць паслугі дзяржаўных абаронцаў.

Пра гэта ў Facebook паведаміла Вольга Лойка, якая цяпер выконвае абавязкі галоўнага рэдактара TUT.BY.

На дадзены момант адвакатам як мінімум траіх затрыманых не ўдалося прайсці да кліентаў. Лойка назвала такое развіццё падзеяў «эскалацыяй скандалу».

А вот это уже эскалация скандала: К нескольким задержанным сотрудникам портала TUT.BY не пускают адвокатов, с которыми…

Opublikowany przez Loiko Olgą Wtorek, 7 sierpnia 2018

Нагадаем, што дагэтуль калегі не могуць высветліць, дзе знаходзіцца затрыманая раніцай карэспандэнтка «БелаПАН» Тацяна Каравянкова.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў