TUT.by атрымаў Міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета


Прэмія імя Паўла Шарамета ўручаецца за смеласць і адданасць журналісцкім стандартам. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 8 снежня ў Бруселі.

Ад пачатку выбарчай кампаніі беларускія ўлады ўзмацнілі прэсінг на самы буйны інфармацыйны сайт у байнэце. TUT.by быў пазбаўлены статуса СМІ. Журналістаў і фотакарэспандэнтаў парталу, якія працуюць на масавых акцыях, рэгулярна затрымліваюць і сажаюць на суткі, як і супрацоўнікаў «Белсату», ды іншых медыяў.

Гісторыі
«Калі нам будзе 70, некалькі месяцаў ці гадоў пададуцца дробяззю»: Ігар Ільяш – пра тое, як быць мужам палітзняволенай
2020.11.28 18:30

Супраць супрацоўніцы TUT.by Кацярыны Барысевіч распачатая крымінальная справа нібыта за раскрыццё медычнай таямніцы: яна апублікавала звесткі пра адсутнасць алкаголю ў крыві Рамана Бандарэнкі – менчука, забітага пасля затрымання на «Плошчы Пераменаў».

АВ, belsat.eu

Стужка навінаў