Цяпер кожны беларус можа выціраць ногі аб Следчы камітэт


Кілімчык з сімволікаю СК і надпісам «Закон, справядлівасць, бацькаўшчына» з’явіўся ў асартыменце ЦУМу за 11,26 рублёў.

Фота апублікавала ў «Facebook’у» журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова. 6 лістапада ёй выставілі абвінавачанне ў «справе БЕЛТА».

Мы звязаліся з секцыяй дываноў ЦУМу, каб удакладніць, ці ёсць яшчэ магчымасць купіць выраб.

Мілагучная прадавачка распавяла, што дыванкоў было ўсяго пяць ды іх ужо раскупілі.

«Хіба ў Віцебску былі вырабленыя. А ці будуць яшчэ? На складзе сказалі, што пакуль няма».

У інтэрнэце жартуюць, што дыванок вельмі добра прыдасца пры намазе, аднак важна не наступаць на герб, бо Следчы камітэт можа пакрыўдзіцца і распачаць справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў