ЦВК Украіны абвясціў вынікі праверкі 35% пратаколаў


Цэнтральная выбарчая камісія Украіны да раніцы 1 красавіка апрацавала амаль 35% пратаколаў у электронным выглядзе.

Падлікі сведчаць, што ў першым тур выбараў прэзідэнта Украіны перамог комік Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі ня менш за 1,7 млн ​​чалавек (30,18%). У другі тур з ім выходзіць дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка, за яго прагаласавалі ўжо больш за 940 тысяч чалавек (16,72%).

Далей ідуць лідар «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка (742 тысячы галасоў, 13,17%), прадстаўнік прарасейскай партыі «За жыццё», былы сябра «Партыі рэгіёнаў» Юрый Бойка (644 тысячы галасоў, 11,43%), лідар «Грамадзянскай пазіцыі» Анатоль Грыцэнка (398 тысяч галасоў, 7,06%), былы кіраўнік СБУ Ігар Смяшко (337 тысяч галасоў, 5,97%), лідар «Радыкальнай партыі» Алег Ляшко (289 тысяч галасоў, 5,12%), лідар «Апазіцыйнага блока» (паўстала ў выніку распаду «Партыі рэгіёнаў») Аляксандр Вілкул (236 тысяч галасоў, 4,18%), адзіны кандыдат ад нацыяналістаў Руслан Кашулінскі (93 тысячы галасоў, 1,64%). Астатнія кандыдаты ў прэзідэнты пакуль набіраюць менш за 1% галасоў.

Такім чынам, пакуль у другі тур праходзяць Зяленскі і Парашэнка. Гэта адпавядае і дадзеным нацыянальных экзітполаў, што былі апублікаваныя ўчора ўвечары. Між тым, Юлія Цімашэнка ўчора выказала ўпэўненасць, што гэта яна, а не Парашэнка пройдзе ў другі тура.

Яўка па выбарах склала 66,8%.

ІІ belsat.eu, паводле LB.ua

Стужка навінаў