Нягледзячы на тое, што падлік галасоў працягваецца, у ЦВК паведамляюць, што Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў перамогу, набраўшы абсалютную большасць галасоў.
Вядома, што на дадзены момант у ЦВК не звярталіся, каб аспрэчыць вынікі. Згодна з апошнімі дадзенымі, Эрдаган мае 52,5 %, ягоны канкурэнт ад апазіцыі Мухарэм Інджэ – 30,7 %. Астатнія не пераадолелі 10-адсоткавы бар’ер.
Акрамя гэтага, у ЦВК зазначаюць, што «Народны альянс», які стварыла кіруючая Партыя справядлівасці і развіцця разам з Партыяй нацыяналістычнага руху, набрала 53,6% галасоў і атрымала большасць месцаў у парламенце.
Нагадаем, што ўчора ў Турцыі адначасова абіралі кіраўніка краіны і дэпутатаў парламенту.