Ціханоўская ў Еўрапарламенце, новыя тэрміны для палітвязняў і суд над 87-гадовай жанчынай. 129-ты дзень пратэсту ў Беларусі


Аўторак, 15 снежня, у Беларусі стаў 129-м днём паслявыбарных пратэстаў, якія праходзяць штодня з 9 жніўня. Людзі патрабуюць новых выбараў, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследаванне гвалту з боку сілавікоў.

Еўразвяз зацвердзіць трэці пакет санкцыяў у бліжэйшыя дні

Новыя санкцыі у дачыненні беларускіх чыноўнікаў могуць быць зацверджаны ўжо 16 снежня. Яны будуць уведзеныя ў дачыненні да 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных асоб. А ў чацвер рашэнне аб трэцім пакеце санкцыяў можа быць зацверджана і Саветам ЕЗ.

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіць трэці пакет санкцыяў у бліжэйшыя дні
2020.12.15 18:44

Лукашэнка працягвае наведваць шпіталі, якія працуюць з COVID-пацыентамі.

15 снежня Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёў наведаў абласную клінічную больніцу і паглядзеў, як аказваюць дапамогу хворым на каронавірус. У шпіталі ён наведаў некалькі аддзяленняў, дзе праходзяць лячэнне хворыя на COVID-19, паразмаўляў з медыкамі, якія працуюць у «чырвонай зоне». Таксама на сустрэчы Лукашэнка заявіў, што хоча захаваць суверэнітэт Беларусі:

«Я хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю, яна нязменная: давайце жыць дружна, захаваем краіну (а мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала, і не для мяне, і не для яго – гэта ўжо для ўнукаў). І гэта мая галоўная задача. Усё будзеце вырашаць вы. Абяцаю вам: усё будзеце вырашаць вы», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка закрануў таксама тэму пратэстных настрояў сярод медыкаў. Ён выказаў упэўненасць, што дактарам няма часу «бадзяцца па вуліцах».

Hавiны
Лукашэнка – медыкам: Давайце жыць дружна, захаваем краіну
2020.12.15 16:17

Двум палітзняволенным прад’явілі новыя абвінавачванні

Блогеру Ігару Лосіку, які знаходзіцца ў турме ў Жодзіна, прад’явілі новае абвінавачванне.

Цяпер ён прызнаны абвінавачаным не толькі на падставе ч. 1 арт. 342, але і па арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Пасля гэтага палітвязень абвесціў галадоўку. Дар’я Лосік, жонка Ігара, напісала ў сваім Instagram, што на знак салідарнасці з мужам таксама абвяшчае галадоўку.

Hавiны
Блогер і палітвязень Ігар Лосік абвесціў бестэрміновую галадоўку. Ягоная жонка далучылася на знак салідарнасці
2020.12.15 14:37

Таксама новае абвінавачванне агучылі Мікалаю Статкевічу.

«Сёння Мікалаю «дадалі» (у каторы раз?) ч. 2 арт. 293. Нібыта ён з Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя акцыі», – напісала жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Гэтая частка артыкулу прадугледжвае пакаранне да 8 гадоў турмы.

Яна адзначыла, што мінулае абвінавачанне не дазваляла трымаць у СІЗА Статкевіча больш за шэсць месяцаў, а сёння 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі.

Hавiны
Мікалаю Статкевічу агучылі новае абвінавачванне
2020.12.15 17:06

Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Бельгію

У Бруселі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы ў Еўрапейскім парламенце і Еўрапейскай камісіі. З віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Верай Юровай абмеркавала дапамогу для Беларусі. Таксама Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кроо.

Еўрадэпутаты прапанавалі стварыць Офіс дэмакратычнай Беларусі у Бруселі.

 

«Ваш голас у Бруселі павінен быць больш чутны. Сёння а 16 мы інаўгуруем групу Сябраў Беларусі і будзем ствараць Офіс дэмакратычнай Беларусі тут у Бруселі», – распавёў еўрадэпутат Андрус Кубілюс.

87-гадовую жанчыну асудзілі ў Менску за сцяг на гаўбцы

 

Суддзя Кастрычніцкага раёну Менску Аляксандр Рудэнка 15 снежня прызнаў 87-гадовую Лізавету Бурсаву вінаватай па арт. 23.34 КаАП. Паводле пратаколу, 13 снежня ў сваёй кватэры жанчына правяла масавае мерапрыемства праз размяшчэнне БЧБ-сцяга на гаўбцы.

«Пад гэтым сцягам прэзідэнт 2 гады хадзіў, я не ведала, што ён забаронены», – сказала яна.

Офіс Ціханоўскай назваў сем кірункаў эканамічнага ціску на ўлады

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч на сумеснай з Нацыянальным антыкрызісным упраўленнем Паўла Латушкі прэс-канферэнцыі прэзентаваў сем напрамкаў эканамічнага ціску на ўлады, па якіх ужо ідзе праца.

Гэта ўнутраныя санкцыі: абмежаванне самімі беларусамі пакупак тавараў і паслуг кампаній, якія падтрымліваюць рэжым і спыненне розных форм міжнароднага супрацоўніцтва.

«Калі гэтыя механізмы не спрацуюць, а рэпрэсіі будуць працягвацца, можа быць прыменена адключэнне дзяржбанкаў Беларусі ад сістэмы SWIFT», – адзначыў Алесь Аляхновіч

Hавiны
Офіс Ціханоўскай назваў сем кірункаў эканамічнага ціску на ўлады
2020.12.15 18:02

Стужка навінаў