Ці сапраўды плач дзіцяці ў самалёце - катаванне для іншых пасажыраў?


Партал грамадзянскай авіяцыі msq.by у сваім Twitter распачаў дыскусію, ці варта браць з сабою ў самалёт малых дзяцей. Паводле рэсурсу, дзеці і так нічога не запомняць, але іх плач і істэрыка зробяць пералёт іншых пасажыраў катаваннем.

Пад гэтым пастом у Twitter распачалася дыскусія.

«Белсат» звярнуўся да парталу, Менскага аэрапорту і авіякампаніі «Белавія» з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

Адміністратар msq.by адзначыў у каментары «Белсату», што пазіцыя рэсурсу апісана непасрэдна ў самым посце і звязаная з яго асабістым досведам.

«Мы не заклікаем наагул не браць дзяцей на борт самалёта, як многія спрабуюць зараз гэта прадставіць. Шмат залежыць ад бацькоў, на якія пакуты яны гатовыя адправіць малое дзіця (палёт не заўсёды і дарослыя добра пераносяць), як яны на яго звяртаюць увагу і займаюць падчас палёту. Дзіця цяжка пераносіць пералёт і, на жаль, бацькі не заўсёды думаюць пра гэта. Натуральна, дыскамфорт гэта надае і пасажырам, уласна 30 секунд 4,5 гадзіннага палёту можна паслухаць на відэа», – адказаў «Белсату» адміністратар парталу грамадзянскай авіяцыі. Відэа можна паглядзець вышэй.

Абноўлена
Партал пра авіяцыю раіць бацькам не браць дзяцей у самалёт, бо моцна перашкаджаюць
2019.12.02 20:13

У аддзеле па сувязях са СМІ «Нацыянальнага аэрапорту Менск» сітуацыю каментаваць адмовіліся і чамусьці параілі звярнуцца ў авіякампанію «Белавія». Тыя, у сваю чаргу, далі вось такі каментар:

«Працаўнікі нашай авіякампаніі адназначна аднолькава ставяцца да ўсіх нашых пасажыраў, без увагі, ці гэта дарослыя, ці дзеці, ці пажылыя. І галоўная задача бортправаднікоў – бяспека палёту», – сказалі «Белсату» у прэсавай службе «Белавія».

Hавiны
Беларусь – каралеўства пасіўнай агрэсіі, альбо Некалькі словаў пра дзяцей у самалёце
2019.12.03 16:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў