Трынаццатая пенсія, бясплатны праезд і лекі. Як жыве сярэднестатыстычны пенсіянер Варшавы?

Лукашэнка гэтак часта згадвае Польшчу, быццам просіць, каб хто распавёў беларускім пенсіянерам, як жывуць людзі сталага веку ў суседняй краіне.

Фота: Daniel Dmitriew / Forum

На пачатку лістапада Аляксандр Лукашэнка пастанавіў, што «трэба падтрымаць» пенсіянераў і падняў з 1 снежня пенсіі на 5,4 %. У сваю чаргу міністэрства працы нядаўна рапартавала, што, праз гэткую шчодрую надбаўку, сярэдняя пенсія паводле ўзросту ў снежні будзе складаць 499,7 рублёў. Мінімальная ж пенсія ў краіне – 260 рублёў.

Лукашэнка так клапаціўся пра пенсіянераў, што ў выніку забраў у іх амаль усе ільготы. Калі пенсіянер не мае інваліднасці ды не ветэран Другой сусветнай вайны, разлічваць на падтрыманне дзяржавы ў краіне, дзе кіруе Лукашэнка, яму не выпадае. Можа, таму пенсіянеры выходзяць на пратэсты?

Hавiны
«Я выходжу»: марш мудрасці ў Менску. ФОТА, ВІДЭА
2020.11.30 14:28

Пачнем з падставаў.

Жанчыны ў Польшчы ідуць на пенсію з 60 гадоў, мужчыны – з 65. Мінімальная пенсія ў гэтым годзе ў Польшчы склала 1200 злотых (на рукі – 1067, або 750 рублёў паводле курсу Нацбанку Беларусі за снежань 2020).

Сярэдняя ж пенсія ў 2019 годзе была 2276 злотых (на рукі – 1885 злотых, або 1050 рублёў паводле курсу Нацбанку за снежань 2019 года).

Але большасць палякаў летась атрымлівала штомесяц на рукі 1440 злотых (800 рублёў). Гэта амаль удвая больш, чым атрымлівае пенсіянер у Беларусі.

Прапаганда Лукашэнкі скажа, што ў Польшчы высокія кошты. Давайце палічым.

Возьмем пенсіянера з «большасці» (800 рублёў) з самага дарагога ў Польшчы гораду – Варшавы. У гэтым годзе сярэдняя камунальная плата ў польскай сталіцы склала 406 злотых (за 50 квадратных метраў). Пенсіянеру застаецца больш за тысячу злотых (паводле сённяшняга курсу – 700 рублёў).

У студзені ён атрымае 13-ю пенсію (выплочваецца кожнаму пенсіянеру з 2019 года) у памеры мінімальнай, якая налета вырасце да 1250 злотых (880 рублёў).

Аб’ектыў
Рэфармаваць, але як?
2020.12.02 22:49

Плануецца выплочваць яшчэ 14-ю пенсію, але адпаведны закон пакуль не прайшоў праз польскі парламент.

Мала хто ў Беларусі ведае, што ў Польшчы жонка пасля смерці мужа можа адмовіцца ад сваёй пенсіі і атрымліваць 85 % пенсіі мужа (статыстычна яна ў Польшчы вышэйшая ў мужчынаў).

Якія ж ільготы мае польскі пенсіянер? Пасля 75 гадоў ён атрымлівае цалкам бясплатныя лекі, а кожны, хто пражыў 60 гадоў, можа ездзіць цягнікамі па Польшчы з зніжкаю 30 %.

Калі казаць пра гарадскі транспарт, то тут усё залежыць ад мясцовага самакіравання, пераважна ўсюды ён для пенсіянераў бясплатны, калі іхны ўзрост – 70 гадоў і больш. Пенсіянерам «65+» Варшава прапаноўвае гадавы «Bilet Seniora» (білет пенсіянера) на ўсе віды транспарту, яго кошт – 50 злотых (35 рублёў).

Кожны беларус, які быў у Польшчы, ведае, што харчы тут каштуюць амаль гэтаксама, а часта нават менш. Таму не складана падлічыць, колькі застаецца польскаму пенсіянеру і што ён можа сабе дазволіць.

А што сабе можа дазволіць пенсіянер у Беларусі пасля 26 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі?

Руслан Шошын belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў