Сталічныя праваахоўнікі абʼявілі ў вышук трох пʼяных мужчын.
Паводле прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Менску Вольгі Куцько, уначы маладыя людзі зайшлі ва ўніверсам на праспекце Незалежнасці, дзе купілі дзве бутэлькі піва. Потым хлопцы ўзялі харчовы вазок і выйшлі на вуліцу.
«Пасля гэтага хлопцы, мабыць, вырашылі трохі павесяліцца. Двое з іх селі ў »транспартны сродак«, а трэці быў за кіроўцу – ён каціў вазок. Варта адзначыць, што хлопцы стараліся выконваць ПДР: спыняліся на чырвонае святло святлафора, а на зялёнае працягвалі рух», – распавяла яна belta.by.
З праспекта яны збочылі на вуліцу Валгаградскую, там спыніліся на паркоўцы і сталі граміць аўтамабілі: рукамі і нагамі білі па капоце, пакідаючы на аўтамабілях увагнутасці і драпіны, пасля чаго збеглі.
Міліцыя просіць сведкаў падзей звярнуцца ў Першамайскае РУУС Менску па тэлефонах 8-017-280-02-02, 8-029-877-81-89.
ДР, belsat.eu