Трапяць нямногія. Лукашэнка ўзяўся за Венскі баль


Рэспубліканскі навагодні баль. Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 13 снежня падчас наведання Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту заявіў, што павінен кантраляваць рыхтаванне краіны да святкавання Новага года.

Адной з важных падзеяў Аляксандр Лукашэнка назваў Венскі баль у Палацы Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

«Новы год – людзі будуць радавацца. Мая справа – узначаліць працу, каб настрой стварыць, правесці ў Палацы Незалежнасці Венскі баль. Туды яшчэ патрапіць трэба, бо жадаючых вельмі шмат. Я толькі маленькую долю змагу туды запрасіць», – адзначыў ён.

Венскага балю ў Купалаўскім не будзе. Тыя, хто рыхтаваўся да імпрэзы, засталіся ні з чым

Лукашэнка расказаў, што аўстрыйскія партнёры прапаноўвалі яму правесці Венскі баль яшчэ тры гады таму. У першы раз ён вырашыў правесці свой баль, а зараз пагадзіўся.

Ён растлумачыў, што пляцоўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе першапачаткова планавалася правесці баль, паводле кіраўніка Беларусі, выявілася маленькай. Таму яго і перанеслі ў Палац Незалежнасці, заявіў ён.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» анансаваўся на 14 снежня, але быў адменены. Арганізатары кажуць, што змяніўся фармат імпрэзы, бо яны прынялі запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі стаць часткай прэзідэнцкага балю, які адбудзецца ў Палацы Незалежнасці 27 снежня. Тыя, хто збіраўся і рыхтаваўся да балю ў Купалаўскім, засталіся ні з чым і не хаваюць свайго абурэння.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары