Трамп звольніў дарадцу па нацыянальнай бяспецы. У жніўні ён сустракаўся з Лукашэнкам


Доналд Трамп звольніў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у «Twitter’ы».

«Я праінфармаваў Джона Болтана, што ягоныя паслугі больш не патрэбныя Беламу дому. Я не згаджаўся са шматлікімі ягонымі прапановамі, як і іншыя ў Адміністрацыі», – напісаў Трамп.

Кіраўнік ЗША дадаў, што папрасіў Болтана падаць у адстаўку. Трамп падзякаваў Болтану за службу і паабяцаў назваць імя новага дарадцы на наступным тыдні. Сам Джон Болтан зняпраўдзіў заяву Трампа. Былы дарадца напісаў у «Twitter’ы», што сам падаў у адстаўку.

Hавiны
Джон Болтан зняпраўдзіў інфармацыю, што Трамп яго звольніў
2019.09.10 20:06

Джон Болтан наведаў Менск з афіцыйным візітам напрыканцы жніўня. Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў вынікі ягонага візіту наступным чынам.

«Я думаю, што самы галоўны вынік гэтага візіту – гэта тое, што бакі пастараліся пачуць адзін аднаго і дамовіліся аб тым, што такі дыялог павінен быць працягнуты і ў перспектыве», – цытуе міністра афіцыйная старонка МЗС Беларусі ў «Facebook’у».

Hавiны
Лукашэнка падарыў Трампу корцік
2019.08.29 20:00

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў