Джон Болтан зняпраўдзіў інфармацыю, што Трамп яго звольніў


29 жніўня 2019 г. Менск. Аляксандр Лукашэнка паказвае Джону Болтану корцік, які ён папрасіў перадаць Доналду Трампу. Фота: Yuri Oreshkin/BelTA/TASS

Былы дарадца Доналда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан напісаў у сваім «Twitter’ы», што прэзідэнт ЗША не звальняў яго.

«Я прапанаваў сысці ў адстаўку ўчора ўвечары [9 верасня] і прэзідэнт Трамп сказаў: «Давай абмяркуем гэта заўтра», – напісаў Болтан у «Twitter’ы».

Трамп звольніў дарадцу па нацыянальнай бяспецы. У жніўні ён сустракаўся з Лукашэнкам

Болтан займаў пасаду дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы з красавіка 2018 года.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары