Лукашэнка падарыў Трампу корцік


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы папрасіў Джона Болтана перадаць падарункі для амерыканскай прэзідэнцкай пары, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Доналду Трампу Лукашэнка перадаў корцік. У якасці падарунка для Мэланіі Трамп былі абраныя вырабы з беларускага лёну.

«Перадайце гэта Мэланіі, бо яна мае адносіны да славянскага ільну (жонка Трампа славенскага паходжання – заўв. belsat.eu). А гэта перадайце свайму прэзідэнту», – каментаваў Лукашэнка свае падарункі ў сюжэце, які паказалі па ОНТ.

Падарунак для Мэланіі Трамп. Скрыншот з відэа ОНТ
Падарунак для Трампа. Скрыншот з відэа ОНТ
Падарункі ад Лукашэнкі. Скрыншот з відэа ОНТ

Самому Джону Болтану падарылі шакаладныя прысмакі без утрымання цукру, уключаючы эксклюзіўны набор шакаладу, створаны да II Еўрапейскім гульняў. Яшчэ адзін падарунак – альбом «Спадчына Беларусі».

Ад «Майбаху» да гарэлкі: топ падарункаў ад Лукашэнкі ды Лукашэнку

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары