Толькі 17 % расейцаў хацелі б уключэння Беларусі ў склад Расеі


Паводле Усерасейскага цэнтру даследавання грамадскай думкі (па-рас. ВЦИОМ), 51 % расейцаў ніколі не чулі пра існаванне «Саюзнай дзяржавы», 39 % – штосьці ведаюць, але без падрабязнасцяў. І толькі 10 % ведаюць пра спробу Беларусі і Расеі аб’яднацца.

З даследавання ВЦИОМ вынікае, што 48 % расейцаў супраць абʼяднання Беларусі і Расеі. 18 % мяркуюць, што абʼяднанне магчымае, але толькі на раўнапраўнай аснове. 17 % расейцаў хацелі б уключэння Беларусі ў склад Расеі.

Варожымі адносіны Расеі і Беларусі назвалі 1 % апытаных, 9 % думаюць, што паміж Беларуссю і Расеяй існуе напружанне, а 15 % упэўненыя, што гэтыя адносіны прахалодныя. 30 % называюць адносіны «нармальнымі, спакойнымі», 22 % – дружалюбнымі, 15 % назвалі іх «добрымі і добрасуседскімі».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў