Брытанская газета паведамляе, што лідары групоўкі «Джабхат Фатх аш-Шам» (былая «Джабхат Ан-Нусра» ) рыхтуе шэраг атак з-за актыўнай барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».
На думку міністра абароныы Вялікабрытаніі Майкла Фэлана, чые словы прыводзіць выданне, гэтая тэрарыстычная сетка «ўяўляе прамую пагрозу».
Фронт ан-Нусра лічаць на Захадзе адной з самых магутных тэрарыстычных груповак, чые кіраўнікі актыўна працуе над планаваннем нападаў. Адзін з яе лідараў загінуў у панядзелак у выніку атакі дрона ЗША.
ДР belsat.eu паводле thetimes.co.uk