Тэнісісты Мірны і Буры не выйшлі ў 1/8 фіналу ў парным разрадзе


Беларускія спартоўцы пацярпелі паразу ад аўстрыйскага тандэму Аляксандэра Пэйя ды Олівера Мараха. Нашы тэнісісты саступілі ў двух сэтах – 4:7, 5:7. Сустрэча працягвалася амаль дзве гадзіны.

Мірны і Буры, як і на мінулай Алімпіядзе ў Лондане-2012, выбылі з турніру пасля першай сустрэчы. Чатыры гады таму Максім Мірны і Вікторыя Азаранка, якая цяпер прапускае Алімпіяду, бо чакае дзіця, сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў спаборніцтвах змешаных пар.

На тэнісным турніры Алімпіяды ў Рыа разыгрываецца 5 камплектаў узнагарод: у адзіночным і парным разрадах у жанчын і мужчын, а таксама ў змяшаным парным разрадзе.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў