Тэмпературны рэкорд 47-гадовай даўніны пабіты ў Менску 14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паветра ў Менску 14 чэрвеня прагрэлася да 33,7 градуса. Раней максімальная тэмпература паветра ў гэты дзень у сталіцы была зафіксаваная ў 1972 годзе, калі стаяла спякота ў 30,7 градуса. Тэмпературныя рэкорды ў сталіцы таксама былі пабіты 11, 12 і 13 чэрвеня.
Горача ўчора было і ў Бабруйску, дзе максімальная тэмпература паветра дасягала 33,5 градуса, Жыткавічах (33,3 градуса), Магілёве (33,6 градуса), Пінску (33,5 градуса), Стоўбцах (33 градуса), Шчучыне (30 градусаў).
ІІ belsat.eu