Тэлеграм-апытанне: Ціханоўская лідзіруе, у Лукашэнкі 4%


Найбуйнейшы беларускі тэлеграм-канал NEXTA правёў уласнае ананімнае апытанне сярод падпісчыкаў наконт іхных электаральных сімпатыяў.

Аудыторыя тэлеграм-каналу на сённяшні дзень складае амаль 370 тысяч чалавек.

Сярод пяці кандыдатаў у прэзідэнты ашаламляльна лідзіруе Святлана Ціханоўская – у яе 89%. Аляксандр Лукашэнка набраў усяго 4%. Супраць усіх прагаласавалі 6% рэспандэнтаў. 1% абраў Андрэя Дзмітрыева. За Ганну Канапацкую – 0% галасоў, столькі ж у Сяргея Чэрачня.

Афіцыйныя сацыялагічныя апытанні што да рэйтынгу ўладаў у Беларусі не публікуюцца. Яшчэ на пачатку выбарчай кампаніі некалькі папулярных інтэрнэт-рэсурсаў правялі свае – з іх вынікала, што Лукашэнка набіраў 3%.

Пры гэтым дзяржаўныя тэлеканалы паведамлялі, што рэйтынг Лукашэнкі перавышае 70%.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Hавiны
ОНТ паказаў новы рэйтынг: за Лукашэнку прагаласуюць 72,3 % беларусаў
2020.07.29 09:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў