Сёння Зяленскі ўпершыню сустрэнецца з Пуціным


Прэзідэнты Расеі ды Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі правядуць перамовы пасля завяршэння саміту «Нармандскай чацвёркі». Пра гэта паведамляе «Громадське».

Як адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка, Зяленскі ў Парыжы правядзе спачатку дзве двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, затым адбудзецца сустрэча ў «нармандскім фармаце» лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Германіі адносна канфлікту на ўкраінскім усходзе.

Пасля гэтага прэзідэнт Украіны сустрэнецца з расейскім калегам.

Гэта будзе першая асабістая сустрэча двух прэзідэнтаў, да гэтага яны некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне.

Hавiны
Украінская апазіцыя акрэсліла «Чырвоныя лініі для Зе»
2019.12.09 07:11

У сустрэчы Пуціна і Зяленскага прымуць удзел міністры энергетыкі краін, а таксама вышэйшыя кіраўнікі расейскага «Газпраму» і ўкраінскага «Нафтагазу». Пры неабходнасці яны прымуць удзел у абмеркаванні газавых і іншых пытанняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў