Сёння ў Магілёве Лукашэнка сустракаецца з Пуціным


У апошні дзень Форуму рэгіёнаў адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расеі.

12 кастрычніка адбудзецца пленарнае паседжанне Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Тэма форуму – «Прыярытэтныя накірункі развіцця рэгіянальнай супрацы як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва».

Перад пленарным паседжаннем Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, паведаміла некалькі дзён таму прэс-служба прэзідэнта Расеі.

Форум рэгіёнаў распачаўся 10 кастрычніка. Як ён адбываецца – глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў