У Менску стартаваў кінафестываль «Лістапад». СТРЫМ


З 2 па 9 лістапада ў Менску пройдзе 25-ты кінафестываль «Лістапад». «Белсат» будзе весці стрым з цырымоніі адкрыцця фестывалю, якая адбудзецца сёння ў кінатэатры «Масква».

Сёлета яшчэ да свайго пачатку кінафестываль адзначыўся скандалам. Гэтак Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская заявілі, што іхны фільм «Пляж / Лес / Тамбур» не будзе браць удзелу ў нацыянальным конкурсе кінафестывалю ў намінацыі «гульнявое кіно». Яны далучыліся да рэжысёркі Евы-Кацярыны Махавай і прадзюсара Дзяніса Пуцікава, якія 23 кастрычніка знялі з конкурсу дакументальны фільм «Перазімаваць».

Творцы не згодныя з тым, што сёлета фільмы на нацыянальны конкурс адбіралі чыноўнікі нафильму чале з намесніцай міністра культуры Ірынай Дрыгай, а не працаўнікі кінапракату, кіназнаўцы і кінакрытыкі. У адкрытым лісце гільдыі беларускіх прадзюсараў і кінавытворцаў адзначалася, што дзеянні Мінкульта ставяць пад пагрозу рэпутацыю фестывалю і могуць каштаваць «Лістападу» міжнароднага статусу.

Hавiны
Уся драма «Лістападу». Высвятляем, што чакае галоўны кінафорум
2018.10.26 11:56

У прэс-службе кінафестывалю заявілі, што гэта права стваральнікаў фільму – выказваць сваю пазіцыю да Міністэрства культуры, аднак дадалі, што да нацыянальнага конкурсу датычныя не толькі чыноўнікі.

Агулам у фестывалі прымуць удзел 167 стужак са 48 краінаў. 2 лістапада на асноўных пляцоўках форуму пачнуцца першыя паказы секцыяў гульнявога і дакументальнага кіно. Гледачы ўбачаць пазаконкурсны фільм-адкрыццё «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага, які меў вялікі поспех на кінафестывалі ў Канах.

Агулам у фестывалі прымуць удзел 167 стужак са 48 краінаў. Фота Belsat.eu
На чырвонай сцежцы стараліся сфатаграфавацца ўсе госці. Фота Belsat.eu
У 2015 годзе найлепшай дакументальнай стужкай фестывалю прызналі фільм «Госці» Андрэя Куцілы, які здымаўся спецыяльна для «Белсату». Фота Belsat.eu

Летась у конкурснай праграме кінафестывалю бралі ўдзел чатыры фільмы «Белсату».

Фільм Іллі Бажка, зняты пры падтрыманні «Белсату», атрымаў дыплом у нацыянальным конкурсе дакументальных фільмаў 24-га міжнароднага фестывалю «Лістапад».

У 2015 годзе найлепшай дакументальнай стужкай фестывалю прызналі фільм «Госці» Андрэя Куцілы, які здымаўся спецыяльна для «Белсату».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў