Сёння мусіць высветліцца сітуацыя па «справе баевікоў». Неўзабаве стрым з-пад КДБ




Сітуацыя па ўзбуджанай крымінальнай справе мусіць праясніцца сёння, 31 сакавіка. 27 фігурантам мусяць афіцыйна прад’явіць абвінавачванне ці адпусціць.

14:52 З СІЗА КДБ выйшаў Сяргей Барсток. Магчыма адпусцілі яшчэ двух фігурантаў справы «баевікоў».

Да 50 прадстаўнікоў палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама праваабаронцы, актывісты і сваякі затрыманых па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў прынялі ўдзел у форуме Свабоду палітвязням ў Менску.

Калі затрыманых не выпусцяць, ля будынку КДБ плануецца а 19:00 акцыя падтрымання затрыманых па справе баевікоў. Сваякі зняволеных кажуць, што лёсы іхных родных будуць наўпрост залежаць ад вынікаў Дня Волі.

КДБ у сваіх паведамленнях ставіць акцэнт дзвюх асобах – Міраславу Лазоўскім, лідару неіснуючай арганізацыі «Белы легіён», а цяпер кнігараспаўсюдніку, і Змітру Дашкевічу, прызнанаму вязню сумлення (POC), лідару «Маладога фронта» і абаронцу нацыянальнага беларускага некропалю Курапаты.

На прэсавай канферэнцыі, якую ладзіў Праваабаронцы цэнтр Вясна, высветлілася, што сярод затрыманых ёсць хлопец, пра якога раней нідзе нічога не паведамлялася – студэнт апошняга курсу БНТУ Іван Кавальчук, аднакласнік палітычнага аглядальніка ўплывовай польскага выдання Rzeczpospolita Руслана Шошына.

Агулам пасля заявы Лукашэнкі наконт «базаў падрыхтоўкі баевікоў» пад Асіповічамі ды Бабруйскам за кратамі апынулася больш за 26 чалавек. Спісы вядзе spring96.org.

Пра гэта ён распавёў у Гарачым каментары Таццяны Рэут

 

Стужка навінаў