Сёння ў Беларусі абвешчаны «памаранчавы» узровень небяспекі


У панядзелак 20 красавіка ў шмат якіх рэгіёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

На мінулым тыдні надвор’е таксама не радавала. Праз непагадзь 13-14 красавіка пацярпелі ўсе вобласці, акрамя Віцебскай.

Парывы ветру дасягалі 24 м/с, былі пашкоджаныя дахі 234 жылых дамоў, 28 аб’ектаў сацкультбыту, 15 вытворчых і 672 сельскагаспадарчых будынкі.

На фотаздымках ніжэй паказаныя наступствы ўрагану ў Берасці.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў