Сёння БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў


Футбольны клуб з Барысава распачынае свой выступ у еўракубках.

Сёння а 20:30 БАТЭ у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў на «Барысаў-Арэне» сустрэнецца з чэмпіёнам Арменіі «Алашкертам».

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай лігачэмпіёнскай сустрэчы, галоўны трэнер барысаўцаў Аляксандр Ермаковіч адзначыў, што паспяховы выступ у еўракубках «наўпрост уплывае на фінансавы дабрабыт» клубу, а таму перад БАТЭ сёлета стаіць задача патрапіць у групу Лігі чэмпіёнаў.

Гульня ў адказ адбудзецца 18 ліпеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту ФК БАТЭ

Стужка навінаў