Сёлета велікодныя стравы вернікі могуць асвяціць у сваім доме


Праз пандэмію каронавірусу асвячаць стравы на велікодны стол падчас святаў каталіцкія вернікі змогуць самастойна, не выходзячы з дому.

Выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў вернікам на Вялікдзень 2020 года. Вызначаны парадак і тэкст малітвы асвячэння велікодных страваў у хатніх умовах. Сёлета гэта можа зрабіць у сваім доме бацька сям’і або старэйшая асоба.

Парадак асвячэння ежы выглядае наступным чынам: пасля таго, як на святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць велікоднае вітанне «Хрыстос уваскрэс! Алуйя!». Пасля гэтага чытаецца ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстос уваскрэс.

Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву асвячэння, якую можна спампаваць на сайце catholic.by.

Сёлета святары і медыкі заклікаюць вернікаў не наведваць бажніцы, але глядзець богаслужэнні онлайн.

Hавiны
БПЦ дазволіла вернікам прымаць удзел у агульнацаркоўных малітвах у рэжыме онлайн
2020.04.10 18:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў