Сяргей Гурыеў патлумачыў як звязаны рэформы, папулізм і дыктатура. Максімальна каротка


Галоўны эканаміст Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Сяргей Гурыеў падчас Кастрычніцкага эканамічнага форума ў Менску распавёў, чаму цяпер у свеце назіраецца рост палітычнага папулізма і чым ён небяспечны.

Чаму ў свеце назіраецца рост папулізма

Сяргей Гурыеў – вядомы навуковец, доктар эканамічных навук, экс-рэктар Расейскай эканамічнай школы і былы эксперт расейскага ўраду. У 2012 годзе Гурыеў на даручэнне тагачаснага прэзыдэнта Дзмітрыя Мядзведзева ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладу аб другой крымінальнай справе ЮКОСа. Але ў гэтым дакладзе незалежныя эксперты паставілі пад сумнеў вінаватасьць Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Пасля гэтага ў Гурыева прайшлі ператрусы, яго выклікалі на допыты. У 2013 годзе Гурыеў з’ехаў з Расеі ў Парыж. У эміграцыі яго прызначылі галоўным эканамістам ЕБРР.

Сяргей Гурыеў адзначае, што рост палітычнага папулізму ў Еўропе і ЗША пераважна тлумачацца эканамічнымі чыннікамі: беспрацоўем, марудным ростам даходаў, сацыяльным расслаеннем и адчуваннем несправядлівасці існуючай сістэмы. У рэгіёнах Еўропы, дзе пасля эканамічнага крызісу 2008 года назіраўся найбольш інтенсіўны рост безпрацоўя, людзі потым найбольш актыўна галасавалі за папулістычныя партыі.

«У Еўропе рост папулізму шмат у чым звязаны з эканамічнымі праблемамі. Калі трэба вырашыць праблемы – патрэбныя структурныя рэформы і эканамічны рост. Без росту няма магчымасцяў для заключэння новага сацыяльнага кантракту. Але для рэформаў патрэбны давер да кіроўнага палітычнага класу. Грамадства павінна верыць, што балючыя рэформы пасля прынясуць даходы ім, большасці выбарнікаў, а не кіроўнаму палітычнаму класу. Крызіс даверу шмат у чым прывядзе да крызісу эканамічнага росту і немагчымасці правядзення структурных рэформаў. Так нараджаецца замкнённая палітыка-эканамічнае кола, якое з’яўляецца ключавой праблемай для многіх краінаў», – кажа ён.

Акрамя таго, прызнае Гурыеў, існуе культурны фактар папулізму. Людзі баяцца, што рост міграцыі і глабалізацыю прывядзе да знішчэння іх культурнай ідэнтычнасці, а таксама да росту злачыннасці і тэрарызму.

Чым небяспечны папулізм

«У многіх з нашых краінаў ёсць досвед, чаго менавіта трэба асцерагацца развітым краінам. Рост папулізму ў Амерыцы і Еўропе сёння – гэта тое, што нашы краіны, постсавецкія краіны, праходзілі за апошнія 20 гадоў. Калі першыя раўнды рэформаў былі балючыя, да ўлады на хвалі незадаволенасці прыходзілі папулісты. Папулісты ў большасці сваёй не выканалі перадвыбарчыя абяцанні і не забясьпечылі рост даходаў, але яны не збіраліся сыходзіць з улады. Шмат каму з папулістаў ўдалося знішчыць палітычную канкурэнцыю і застацца ва ўладзе, стварыўшы сістэму кланавага капіталізму для сваіх. Гэта самы галоўны ўрок. Самая галоўная пагроза – гэта рызыкі, якія папулісты нясуць для дэмакратычных інстытутах», – адзначыў Гурыеў.

Чаму важна, каб рэформы ўспрымаліся грамадствам як справядлівыя

У пастсавецкіх краінах рынкавыя рэформы пачатку 90-х былі вельмі балючыя і большасцю насельніцтва ўспрымаліся як несправядлівыя. Напрыклад, у Расеі рэформы прывялі да росту даходаў толькі прыкладна 20% насельніцтва, а для 80% яны суправаджаліся падзеннем ўзроўня жыцця. Істотнае сацыяльнае расслаянне працягвалася і далей. У адрозненні ад Расеі, у Беларусі пасля 1996 года даходы ўсіх грамадзянаў раслі прыкладна аднолькавымі тэмпамі, адзначае Гурыеў.

Балючыя рэформы выклікаюць ў людзей недавер да палітыкаў і рост палітычнага папулізму. Папулісты ў сваю чаргу нясуць пагрозу дэмакратычным інстітутам, імкнуцца захаваць сваю ўладу і не хочуць праводзіць рэформы.

«Рэформы патрэбныя для росту. Рэформы, якія ўспрымаюцца як несправядлівыя, прыводзяць да адкату, падрыву даверу да кіроўнага палітычнага класу, што знішчае магчымасць для будучых рэформаў», – кажа Гурыеў.

Гурыеў падкрэслівае: нават стабільны рост даходаў у краіне не гарантуе адстутнасць незадаволенасці, калі людзі палічаць, што «сістэма працуе не на іх». Галоўнае, каб размеркаванне даходаў выглядала з пункту гледжання грамадства справядлівым. Пад справедлівасцю ў дадзеным выпадку маюцца на ўвазе не аднолькавыя даходы, а аднолькавыя магчымасці.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў