Сяргей Чэрачэнь пытаецца, ці здымацца яму з выбараў


Ён запусціў старонку ў інтэрнэце «Че!Делать?», дзе просіць адказаць на пытанне: ці варта яму працягваць удзел у прэзідэнцкай кампаніі?

Фота: cherechen.by

Кандыдат на прэзідэнцтва Сяргей Чэрачэнь запусціў у сеціве старонку «Че!Делать?», дзе ён пытаецца: ці здымацца яму з прэзідэнцкіх выбараў.

«Я чалавек, які не апускае рукі перад складанасцямі і не адступае нават у момант, калі апанент апынуўся мацнейшы і хітрэйшы. Я чалавек, які бачыць мэту і гатовы дзеля гэтай мэты стрымаць сур’ёзны ўдар. Аднак я зараз не прадстаўляю свае інтарэсы і не ўдзельнічаю ў прэзідэнцкай кампаніі дзеля сябе. Я прадстаўляю Вас і мушу прыслухоўвацца да Вашага меркавання. Для мяне гэта ВАЖНА. Кожны голас будзе залічаны і паўплывае на прынятае рашэнне», – напісана на старонцы.

На момант публікацыі ў галасаванні ўзяло ўдзел больш за 10 тысячаў чалавек. Большасць з іх прагаласавала «за» тое, каб Чэрачэнь зняўся з выбараў.

Hавiны
Улады патрабуюць ад Чэрачня прызнаць колькасць агучаных ЦВК подпісаў
2020.07.06 20:38

Сяргей Чэрачэнь балатуецца на пост прэзідэнта Беларусі ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». На этапе збору подпісаў у штабе кандыдату адбыўся курʼёз.

Чэрачэнь заявіў, што яны сабралі 106 тысячаў подпісаў, аднак ЦВК залічыў яму крыху болей – 143 109 подпісаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў