«Сяргей быў вельмі здзіўлены». Святлана Ціханоўская распавяла пра рэакцыю ейнага муж навіну аб сувязі з баевікамі


Кандыдатка на прэзідэнта напісала ў сваім Facebook пост пра Сяргея Ціханоўскага і новыя абвінавачванні.

Святлана Ціханоўская падзялілася навінамі пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага датычна ягонай сувязі з баевікамі ПВК «Вагнер» і новых абвінавачваннях.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=143433097395021&id=100051849943177

Святлана піша, што 30 і 31 ліпеня яго наведвалі адвакаты. У чацвер 30 ліпеня яму далі перадалі дакумент, што супраць яго распачалі крымінальную справу па яшчэ двум артыкулам КК. Прычым перадалі як толькі ад яго сышоў абаронца. Ціханоўскі так і не атрымаў афіцыйнага паведамлення, што супраць яго заведзеная крымінальная справа паводле арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці).

«Навіны пра тое, што беларускае тэлебачанне паказвае яго як чалавека, які звязаны з затрыманымі баевікамі з РАсеі, што »Страна для жизни« нібыта працавала пад кантролем нейкага расейскага паліттэхнолага Шклярава [насамрэч Віталь Шкляраў нарадзіўся ў Беларусі – belsat.eu], Сяргей даведаўся з вялікім здзіўленнем. Яму такія факты з ягонай біяграфіяй невядомыя».

Святлана кажа, што Сяргей трымаецца, нягледзячы на няпростыя ўмовы ў СІЗА і падтрымлівае яе. Да яго даходзяць каля 20-25 лістоў штодзень. Ён адказвае на ўсе лісты.

«Дзякуй вам, нам так патрэбныя вашыя падтрыманне і матывацыя!», – піша Святлана.

  • Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня падчас пікету ў Горадні. Напачатку супраць яго былі высунутыя абвінавачванні ў арганізацыі масавых закалотаў і перашкодзе працы ЦВК.
  • 29 ліпеня стала вядома, што беларускія службы затрымалі 33 баевіка ПВК «Вагнер». Пазней іх абвінавацілі ў спробе арганізацыі масавых закалотаў у Беларусі. Баевікоў звязалі з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам.
  • Таксама 29 ліпеня ў Гомлі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава. Яму абралі меру стрымання, аднак абвінавачванне не высунулі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў