Святлана Ціханоўская ў Горадні. ВІДЭА, ФОТА

Сёння абʼяднаны штаб і кандыдатка на прэзідэнта Святлана Ціханоўская наведае Горадню, Ваўкавыск і Слонім. Журналісты «Белсату» працуюць у Каложскім парку ў Горадні.

14:15. Мітынг скончыўся. Напрыканцы натоўп спявае песню «Разбуры муры», людзі дораць кветкі прадстаўніцам аб’яднаных штабоў. Ужо праз паўтары гадзіны Святлана Ціханоўская будзе на мітынгу ў Ваўкавыску.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

13:54. На сцэне – Вераніка Цапкала. Яна адразу кажа, што ёй вельмі прыемна знаходзіцца ў Горадні, бо гэта родны горад ейнага мужа, экс-кандыдата на прэзідэнта Валерыя Цапкала.

Вераніка зачытала санет Максіма Багдановіча «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі».

«Мне здаецца, час Беларусі надышоў. Надышоў час пераменаў. Мы хочам новы курс развіцця нашай краіне. Мы хочам жыць у сучаснай і багатай краіне», – гаворыць спадарыня Цапкала.

Яна падкрэслівае, што дзейнай уладзе ўсё роўна на беларускую культуру і гісторыю.

«Калі ты адзін або адна – гэта можа быць страшна. Аднак нас так шмат. Яны не звольняць нас усіх!», — кажа Вераніка.

13:30. Выступае Марыя Калеснікава. Яна таксама пачынае прамову па-беларуску.

«Прывітанне, Горадня. У вас так прыгожа! Шчыры дзякуй!», – кажа яна.

Марыя Калеснікава ў Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Яна зазначыла, што дзяржава не мае рэсурсаў, каб дбаць аб гістарычным цэнтры гораду. Марыя дзякуе ўсім беларусам за падтрыманне штабу Бабарыкі, за салідарнасць з ім.

«У нас усё атрымаецца. Мы здолеем! Такія беларусы, як мы, невыгодныя ўладзе. Такімі беларусамі складана кіраваць, трымаць у невядомасці, абяцаць і не выконваць. Такія беларусы жывыя, актыўныя і да ўсяго ёсць справы. Не мы абслугоўваем уладу, а наадварот».

Марыя кажа, што сіла ў народзе. Што беларусам прыходзіцца змагацца за сваё права выбіраць. Запэўніла, што пасля 9 жніўня нічога не скончыцца, а толькі пачнецца.

«Мы будзем дзяўбсці, дзяўбсці, дзяўбсці гэтую ўладу!», – амаль крычыць Калеснікава са сцэны.

Яна прыгадвае падтрыманне і кансалідарнасць беларусаў, якая асабліва праявілася падчас пандэміі.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

13:08. Нарэшце на сцэне Святлана Ціханоўская. Натоўп сустрэў яе крыкам «Малайчына!». Кандыдатка пачала прамову па-беларуску.

«Вітаю цябе, Горадня! Мне вельмі падабаецца Горадня. Гэта адзін з найбольш прыгожых гарадоў Беларусі. Гэта горад каралёў. У ім захаваўся дух Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Дзякуй, што вы прыйшлі. І дзякуй, што вас так шмат».

Святлана ў прамове зазначыла, што з Горадняй звязаны ейны боль – менавіта там затрымалі ейнага мужа Сяргея Ціханоўскага разам з паплечнікамі.

Натоўп адзінагалосна адказаў: «Ганьба!».

Кандыдатка са сцэны пералічвае імёны палітзняволеных, якія пайшлі па так званай «справе Ціханоўскага». Таксама яна згадвае ўчорашнія затрыманні журналістаў «Белсату» пасля мітынгаў Святланы ў Лідзе і Маладзечне.

«Незалежных журналістаў пераследуюць толькі за тое, што яны паказваюць нашыя пікеты онлайн. Іх караюць толькі за тое, што яны кажуць праўду. Што яны паказваюць Беларусь, якая патрабуе пераменаў!», – прамовіла Святлана.

Святлана падзякавала «баявым сяброўкам» за дапамогу пры аб’яднанні, а таксама заклікала прыходзіць 9 жніўня, у асноўны дзень галасавання і аддаць свой голас за яе. Святлана кажа, што калі яна стане прэзідэнтам, то вызваліць усіх палітычных і эканамічных зняволеных, правядзе рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі 1994 года і зладзіць сумленныя выбары.

«Памятайце, што толькі разам мы здолеем пабудаваць краіну для жыцця!», – скончыла свой выступ Святлана Ціханоўская.

12:48. «Гарадзенская вясна» кажа, што на пікеце ўжо 10 тысячаў наведнікаў!

12:46. Калону штабу спынілі ДАІ і не даюць пад’ехаць да месца правядзення пікету. Кажуць, што няма месцаў на паркоўцы і прапаноўваюць прайсці пешкі.

12:44. Вольга Кавалькова заклікае ўлады не ціснуць на незалежных журналістаў, а таксама запрашае дзяржаўнае тэлебачанне сумленна адлюстроўваць агітацыйныя пікеты. Вольга дзякуе журналістам за іхную дзейнасць.

12:40. Паводле звестак «Гарадзенскай Вясны», зараз на пікеце каля 7 тысячаў чалавек.

12:30. Мітынг распачаўся. Святлана Ціханоўская накіроўваецца на месца акцыі з цэнтру Горадні. Аб’яднаны штаб падарожнічае па Горадні пад песню «Разбуры муры».

12:20. Святлана Ціханоўская разам з паплечнікамі ўжо ў Горадні. Кандыдатку пазнаюць на вуліцах і просяць сфатаграфавацца.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

12:00. У Каложскім парку ў Горадні ўжо чакаюць на кандыдатку на прэзідэнцтва. Паводле першасных ацэнак, ужо да пачатку мітынгу сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Аўдыторыя збіраецца вельмі імкліва. Некаторыя ўдзельнікі ўзялі з сабой ня толькі бчб-сцягі, аднак і партрэты дзейнага кіраўніка краіны.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі журналістаў «Белсату», якія працуюць на акцыі, што ў выпадку жывога ўключэння будзе канфіскаваная тэхніка. Мы вядзем рэстрым калегаў з радыё «Свабода».

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Расклад мітынгаў 1 жніўня:

  • 12:00 – Горадня, Каложскі парк
  • 15:30 – Ваўкавыск, пляцоўка на аўтастаянцы на ўзбярэжнай вул. Карла Маркса
  • 19:00 – Слонім, стадыён «Дынама» вул. Чарняхоўскага

«Прыходзьце і распавядайце сябрам і сваякам! Апранайце сумленныя белыя стужкі! Не забывайцеся на маскі! Беражыце сябе!», – гаворыцца ў абвестцы.

«Белсат» будзе сачыць за пікетамі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў