Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Славакіі


Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славакіі Ігарам Матовічам.
Фота: Radovan Stoklasa / Reuters / Forum

Браціслава заяўляе аб планах адклікаць амбасадара з Беларусі і кажа аб падаўжэнні стыпендыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў, якая фінансуецца урадам Славакіі, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.

У чацвер Святлана Ціханоўская наведала з візітам Славакію, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ігарам Матовічам і міністрам замежных спраў гэтай краіны Іванам Корчаком. Урад Славакіі заявіў аб падаўжэнні праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў, якая фінансуецца ўрадам Славакіі. Браціслава таксама заявіла, што плануе адклікаць амбасадара з Беларусі ў знак салідарнасці з літоўскімі і польскімі калегамі.

Абноўлена
32 польскія дыпламаты пакідаюць Беларусь, пачаліся праблемы з атрыманнем візаў
2020.10.08 11:01

Пасля гэтага Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі НДА, экспертных цэнтраў і журналістамі, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Палітык падзякавала ім за акцыі салідарнасці, заявіўшы, што падзеі ў Беларусі згуртавалі людзей і ўнутры краіны, і за мяжой.

  • 6 і 7 кастрычніка адна з лідараў беларускай апазіцыі і экс-кандыдат у прэзідэнты наведала з візітам Нямеччыну, дзе сустрэлася з канцлерам Ангелай Меркель.
  • 7 кастрычніка Святлана Ціханоўская была абвешчаная ў вышук МУС Расеі.

ДД /АА/ Vot Tak TV

Стужка навінаў