Святлана Ціханоўская сустрэлася з Ангелай Меркель


Angela Merkel and Svyatlana Tsikhanouskaya. Photo: Steffen Seibert

Сустрэча доўжылася 45 хвілін. Святлана Ціханоўская распавяла пра працяг мірных мітынгаў і палітзняволенных у Беларусі. На сустрэчы з Меркель яна адзначыла, што цяпер вельмі важна спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

«Святлана падкрэсліла, што пратэсты ў Беларусі – гэта не барацьба супраць Расеі ці Еўропы, гэта следства ўнутрыбеларускага крызісу. І галоўная мэта народа цяпер – новыя выбары. Важна, каб яны былі праведзеныя ў бліжэйшы час, бо 26 гадоў народ жыў пад ціскам – і трываць яго больш не мае намеру».

Ангела Меркель і Святлана Ціханоўская.
Фота: Steffen Seibert

Святлана Ціханоўская дадала, што беларускі народ чакае на інвестыцыйную падтрымку, дапамогу незалежным медыя і грамадзянскім арганізацыям – для пераадолення наступстваў крызісу.

Святлана падарыла Ангеле Меркель бел-чырвона-белы парасон і кнігу «Краіна Беларусь» у нямецкім перакладзе.

belsat.eu

Стужка навінаў