Святлана Алексіевіч – беларус году


Хто ён – беларус года? Можа быць, старшыня праўлення Нацбанку? Міністр працы і сацаховы? Кіраўнік краіны? Гэтым разам – стала асоба, дзякуючы якой пра Беларусь цяпер вядома нават у самых аддаленых кутках свету – Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Не ўлады, але грамадства вызнала яе беларускаю года. Згодна незалежнаму апытанню агенцтва БелаПАН, у якім узялі ўдзел 50 вядомых прадстаўнікоў грамадства з розных сфераў жыцця, большасць галасоў аддалі менавіта пісьменніцы. Сярод удзельнікаў галасавання – палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

ПАЎЛЮК БЫКОЎСКІ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:

«…абіраюць сваё. Святлана Алексіевіч аказалася больш блізкая, чым іншыя магчымыя намінанты гэтага вызначэння – хто беларус года. Для кладаў…Нельга сказаць, што яны не заўважылі, яны амаль не заўважылі».

У апытанні браў удзел і калега выбітнай беларускі – старшыня Саюзу пісьменнікаў Мікалай Чаргінец. Але ён не ўзгадаў пра нобэлеўскую лаўрэатку словам, свой першы голас праўладны пісьменнік аддаў Аляксандра Лукашэнку.

Паводле вынікаў апытання БелаПАН, кіраўнік краіны заняў апошняе – трэцяе месца. Яго апярэдзіў апанент на прэзідэнцкіх выбарах-2010 года, былы палітвязень Мікалай Статкевіч. І ён абураны, што ў тройцы лідараў – дыктатар Беларусі.

МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ, ПАЛІТЫК:

«Не зразумела, што людзі пачалі забывацца на тое, што адбываецца з нашаю краінай. Улада захопленая незаконна злачыннаю групоўкай, якая забівае, якая хлусіць. Якая распараджаецца жыццём кожнага як захоча. І даваць ім нейкія месцы…Шаноўныя, гэта нават не «Хельсінкскі сіндром»…

Паводле апытанняў незалежнага сацыялагічнага інстытуту НІСЭПД, гонарам для беларусаў таксама стала Святлана Алексіевіч. А аналітычны цэнтр МІЗЭС падзеяй 2015 года назваў уручэнне Нобэлеўскай прэміі беларускай пісьменніцы.

Таццяна Уласенка, «Белсат»

Стужка навінаў