Святар, які нападпітку трапіў у аварыю, на год адхілены ад набажэнстваў


Рашэнне царкоўнага суда наконт пʼянага кіроўцы, з віны якога адбылося сутыкненне ў Светлагорску, агучыў біскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

«Па гэтым пытанні я быў у Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Улічваючы, што ў яго выпадку адбылася не проста аўтааварыя, а вядомыя вам падзеі, прынята рашэнне адхіліць іерэя Васіля Скарахода ад пастарскага абавязкаў тэрмінам на адзін год».

Нягледзячы на пакаранне царкоўнага суду, вінаваты царкоўнік захавае сваё месца і працягне служыць у парафіі.

ДТЗ з удзелам пʼянага святара Светлагорскай царквы здарылася 25 лютага. Кіроўца «Daewoo Nexia» урэзаўся ў «Mercedes» на аўтамабільным мосце ў Светлагорску. На пачатку сакавіка стала вядома, што за аварыю і адмову ад медычнага агляду Скарахода пазбавілі правоў на чатыры гады і аштрафавалі на 10,5 млн рублёў.

ДР belsat.eu паводле ranak.by

Стужка навінаў