Суды над медыкамі і затрыманыя музыкі. Што адбываецца ў краіне 4 лістапада


Пакуль у ЗША вызначаюцца, хто стане чарговым прэзідэнтам у іх краіне, у нашай працягваецца барацьба, пратэсты, акцыі салідарнасці і, на жаль, бесперапынная праца дзяржаўнай рэпрэсійнай машыны.

18:00 Леаніду Глазкіну, траўматолагу-артапеду РНПЦ траўмы, далі 8 содняў арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці ў панядзелак; траўматолагу-артапеду Руслану Якубоўскаму – 8 содняў; хірургу Дзмітрыю Маркелаву – 8 содняў. Як казалі лекары «Белсату», медыкаў нават на вайне не чапалі. Што думаюць на гэты конт калегі затрыманых, чытаце тут.

16:55. Трохі гумару вам у стужку навін.



Ну і поўная адсутнасць пачуцця гумару. Гэта маркетынгавы правал. Хто цяпер гэта будзе купляць?



13.55. Карыкатура дня. Глядзім, як у іншых краінах змяняюцца прэзідэнты.



13.35. Аляксандр Краўчук з Кобрына выйшаў на пікет каля Міністэрства працы ў Менску. Ён патрабуе ад дзяржавы сацыяльнай справядлівасці. У Аляксандра – II група інваліднасці, ён не мае нагі праз выбух газавага балона на запраўцы. Аляксандр Краўчук кажа, што Следчы камітэт прыняў бок карпарацыі. Працы знайсці ён не можа. Пры затрыманні на маршы пратэсту ў Кобрыне Аляксандру зламалі пратэз.

12.30. У Маскоўскім судзе другі дзень працягваюцца суды над медыкамі, затрыманымі 2 лістапада на акцыі салідарнасці з адлічанымі студэнтамі медуніверсітэту. некаторыя медыкі ішлі ў белых халатах. Было затрымана дзевяць чалавек. Медыкаў адпраўляюць на суткі. Яўгену Майскаму, лекару магнітна-резананснай тамаграфіі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, далі 9 сутак.

Hавiны
«Спачатку мы не паспявалі ратаваць ахвяраў каронавірусу, цяпер – гвалту сілавікоў». Медыкі – пра тое, чаму выходзяць на пратэсты
2020.11.04 09:14

Бачым, што сілавкі звярнулі ўвагу на музыкаў, іншых творчых людзей. Сёння забралі са сваіх працоўных месцаў у Філармоніі артыста камернага хора Дзяніса Іванова і віяланчэліста Аляксандра Сердзюкова. Іх павезлі ў Савецкі РУУС. Учора затрымалі музыкаў праекту «Радыё Каранцін», вобшук прайшоў у актывіста «Дзея» Кіма Самусенкі.



Рымска-каталіцкі дыякан Юры Рашатко стаў у адзіночны пікет супраць уручэння даверчых грамат нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам Аляксандру Лукашэнку. Ён лічыць гэта памылкай.



Яшчэ адзін рабочы БМЗ далучыўся да стачкі Аляксей Арэстовіч патрабуе спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў ды адправіць Лукашэнку ў адстаўку.

11.00 Менск. Да народнага мемарыяла Аляксандру Тарайкоўскаму каля станцыі метро «Пушкінская» невядомы прынёс спартыўную форму, кубкі і медалі. Чые гэта ўзнагароды, невядома.

«Адлічаныя студэнты павінны быць адноўленыя». Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі відэазварот.

Ранішнія ланцугі салідарнасці. Няскораныя медыкі пратэстуюць супраць затрыманняў, звальненняў, хлусні.



Гэта папросту прыгожа.

Стужка навінаў