Суд забараніў Трампу блакаваць карыстальнікаў у «Тўітэры»


У аўторак, 9 ліпеня, федэральны апеляцыйны суд пастанавіў, што прэзідэнт Доналд Трамп не можа блакаваць сваіх крытыкаў у акаўнце «Twitter», які ён рэгулярна выкарыстоўвае для сувязі з грамадскасцю. Пра гэта піша «The Washington Post».

Суд спаслаўся на першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, якая забараняе абмяжоўваць свабоду слова. Суд палічыў, што ў сваім «Тўітэры» Трамп выступае не як прыватная асоба, а як дзяржаўны дзеяч. Раней Міністэрства юстыцыі ЗША настойвала, што на гэтай старонцы прэзідэнт выказвае выключна асабістае меркаванне і яе нельга лічыць афіцыйнай пляцоўкай.

Пазоў да прэзідэнта ЗША падалі сем карыстальнікаў «Twitter», якіх заблакавалі ў 2017 годзе праз крытычныя адказы на допісы Трампа.

На старонку Трампа падпісаныя амаль 62 мільёны карыстальнікаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў