Суд па справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за «пагрозы дзяржаўнай бяспецы»


28 снежня ў Лідзе пачалі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэксу. Актывісту пагражае да шасці гадоў зняволення, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Актывіста з Бярозаўкі, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка затрымалі паводле абвінавачвання па арт. 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Актывіста асудзілі на 30 дзён арышту ў лідскім ЦІП. Аднак пасля адміністрацыйнага арышту яго не вызвалілі, паколькі яму выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе.

Вітольд Ашурак.
Фота: Facebook

На суд падтрымаць актывіста прыйшло шмат людзей: родныя, паплечнікі, знаёмыя. Аднак суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, маўляў, «з-за пагрозы дзяржаўнай бяспецы». Што гэта за пагроза – суддзя не патлумачыў.

Людзі прыйшлі падтрымаць Вітольда Ашурка.
Фота: Белсат

У судзе Лідскага раёну гэта не першы выпадак: той жа суддзя зрабіў закрытым суд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога таксама вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК).

«Я зрабіў тое, што мусіў быў зрабіць, што патрабавала ад мяне мая грамадзянская пазіцыя. Я добра ўсведамляў, чым мне гэта пагражала», – напісаў Вітольд у адным са сваіх лістоў з турмы.

Hавiны
Справу супрацоўнікаў «Прэс-клуба» перадалі ў Следчы камітэт
2020.12.28 16:47

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

Стужка навінаў