Суботнія пратэсты: больш за паўсотні затрыманых


Невядомыя ў цывільным падчас жаночага маршу ў Менску. Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

За ўдзел у акцыях пратэсту 17 кастрычніка ў Менску былі затрыманыя больш за 50 асобаў, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» 17 кастрычніка ў Менску былі затрыманыя 51 чалавек.

Сярод затрыманых – заснавальнік ІТ-кампаніі Bamboo Group Уладзіслаў Герчыкаў. Яго выцягнулі з машыны ў двары на вуліцы Казлова ў цэнтры Менску падчас студэнцкай акцыі 17 кастрычніка. Зараз Герчыкаў знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

Даведка

Bamboo Group – прыватная група тэхналагічных кампаніяў. У беларускім офісе працуе каля 100 чалавек.

Таксама напярэдадні міліцыянты затрымалі фатографа БелаПАН і парталу Tut.by Вадзіма Заміроўскага, журналістку парталу Onliner Дар’ю Спявак і журналіста БелаПАН і TUT.BY Усевалада Зарубіна.

Першапачаткова міліцыянты пракаментавалі, што журналістаў затрымалі для праверкі дакументаў. Пазней стала вядома, што супраць іх распачалі адміністрацыйныя справы.

Фотарэпартаж
Як прайшлі «Генеральны жаночы марш» і «Марш маладосці». Фотарэпартаж
2020.10.17 17:53

17 кастрычніка ў Менску адбыліся дзве акцыі – студэнцкі марш маладосці і ўжо традыцыйны для суботы жаночы марш.

AA belsat.eu

Стужка навінаў