Студэнта Акадэміі авіяцыі затрымалі па падазрэнні ў забойстве?


21-гадовага жыхара Менску, студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, імаверна, забілі ўчора ўвечары. Падазраваны ў забойстве – грамадзянін Азербайджану Р., які навучаўся ў той жа ўстанове.

Пра здарэнне паведаміў блогер NEXTA.

Позна ўвечары 12 лістапада замежныя студэнты Акадэміі авіяцыі нібыта прызначылі «сустрэчу» ахвяры і напалі на яго з нажом, а пасля збілі нагамі. Паводле непацверджаных звестак, 21-гадовы хлопец яшчэ быў жывы да прыезду медыкаў.

Выданне «Наша Ніва» сцвярджае: разам з Р. сілавікі спачатку затрымалі астатніх удзельнікаў бойкі, але потым іх адпусцілі, а Р. застаўся пад вартай.

Інфармацыю пра здарэнне і затрыманне грамадзяніна Азербайджану пакуль не пацвердзілі праваахоўныя органы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў