Страляніна ў расейскім каледжы: двое забітых


Раніцай 14 лістапада ў расейскім горадзе Благавешчанску (Амурская вобласць) адбылася страляніна. Пра гэта паведамілі ў абласным УМУС.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі на другім паверсе каледжа чалавека са зброяй. Ён пачаў страляць у іх, і яны адкрылі агонь у адказ.

Hавiны
Жаўнер, які застрэліў 8 саслужыўцаў: Мяне хацелі згвалціць
2019.11.06 15:03

Працаўнікі паліцыі здолелі заблакаваць зламысніка ў адной з аўдыторыяў, а ў гэты час вывесці студэнтаў і выкладчыкаў з каледжа.

На месцы здарэння знойдзеныя целы двух маладых людзей, у тым ліку злачынцы. Пацярпелі яшчэ трое чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў