Жаўнер, які застрэліў 8 саслужыўцаў: Мяне хацелі згвалціць


Расейскі жаўнер Раміль Шамсутдзінаў, які расстраляў восем чалавек у вайсковай частцы ў Забайкаллі, заявіў, што прычынай забойстваў стала дзедаўшчына, паведамляе BAZA.

Абвінавачаны адзначыў, што ён выпадкова «зачапіў дваіх хлопцаў», але да астатніх – «шкадавання няма ніякага».

Hавiны
Прычынай расстрэлу 8 вайскоўцаў у Расеі магла стаць дзедаўшчына
2019.10.26 14:40

Паводле жаўнера, у яго напачатку забралі тэлефон, рэгулярна адбіралі грошы і збівалі, прычым рабілі гэты афіцэры. А напярэдадні здарэння яго паабяцалі «апусціць».

«Так і сказалі, папярэдзілі, што кшталту згвалцяць. Лейтэнант у той дзень мне сказаў, што ўсё, разумееш, пасля варты – усё будзе. Усіх маладых іншых да мяне ўжо апускалі, я ведаю. А ў гэты вечар, значыць, мая чарга», – расказаў Шамсутдзінаў.

Hавiны
Бацька салдата, які забіў 8 таварышаў па службе: «псіхолагі выявілі ў яго агрэсіўнасць, а я не заўважыў?»
2019.11.05 16:13

У Забайкальскім краі вайсковец рамонтна-тэхнічнай базы пад Чытой пры змене варты адкрыў агонь па калегах з табельнай зброі. Загінулі двое афіцэраў і шасцёра жаўнераў тэрміновай службы ды кантрактнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў