Статыстыка Мінздароўя: 221 новы выпадак заражэння каронавірусам і сем ахвяраў інфекцыі


На дзень 8 ліпеня ў Беларусі медыкі выявілі 64 224 асобы з станоўчым тэстам на COVID-19. За содні колькасць інфікаваных павялічылася на 221, паведамляе Мінздароўя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі па стане на 8 ліпеня ачунялі і выпісаныя 52 854 пацыенты, у якіх раней пацвердзілі дыягназ COVID-19.

Медыкі за ўвесь час распаўсюду каронавіруса ў Беларусі выявілі 64 224 асобы з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго правялі 1 087 245 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 443 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

За апошні дзень колькасць інфікаваных вырасла на 221. За содні медыкі зарэгістравалі сем ахвяраў каронавіруса.

Hавiны
Расея саступіла трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу заражэння каронавірусам
2020.07.08 08:47

CK belsat.eu

Стужка навінаў