Старшыня МЗС Еўразвязу агучыў асноўныя крокі ЕЗ наконт Беларусі


Кіраўнік дыпламатычнага ведамства ЕЗ Жузэп Бурэль заявіў, што беларусы мужна патрабуюць дэмакратычных пераменаў і Еўразвяз павінен стаць на іх бок. Пра гэта павеламляецца ў ягоным блозе на афіцыйным сайце ЕЗ.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль прапануе чатыры галоўныя крокі, якія абмяркоўваліся на нарадзе кіраўнікоў дыпламатычных ведамств краінаў ЕЗ:

– Увесці санкцыі супраць 40 асобаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыяў выбараў і гвалту, а таксама сканцантравацца на стварэнні ўмоваў для нацянальнага дыялогу.

– Накіраваць у Менск місіі экспертаў АБСЕ з мэтай пошуку фактаў парушэнняў правоў чалавека. Барэль заявіў, што гатовы паехаць у Менск, але Лукашэнка адмаўляецца ўзаемадзейнічаць з ЕЗ на любым узроўні.

– Падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, перагледзець ўзаемаадносіны Беларусі і ЕЗ, у тым ліку і ў межах Усходняга партнёрства. Еўразвяз плануе падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ ў Беларусі, павялічыць кантакты са студэнтамі і спрыяць студэнцкаму абмену з ЕЗ.

– Падтрымаць беларусаў фінансава. Еўракамісія ўжо выдала 53 мільёны еўраў на падтрымку беларусаў.

21 верасня на сустрэчы міністраў замежных справаў краін–чальцоў ЕЗ у Бруселі не прынялі рашэнне па санкцыях, бо для гэтага трэба прыняць рашэнне адзінагалосна, але Кіпр выступіў супраць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў