12 лістапада кіраўнік Беларусі, які апошні час перабывае ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, наведае Аўстрыю. Пра гэта паведамляе сайт ots.at.
У межах візіту ў Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя сустрэчы з прэзідэнта Аўстрыі Александэрам ван дэр Бэленам і з кіраўніком аўстрыйскага парламенту Вольфгангам Собаткам.
Сустрэча з прэм’ер-міністрам Зэбаст’янам Курцам у праграма не значыцца.
Таксама кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у эканамічным форуме.
Апроч таго, у лістападзе ў Лукашэнкі запланаваны візіт у Латвію.
МГ belsat.eu