Стала вядома, ці рысь, якой вымалі мозг, хварэла на шаленства


Даследаванні мозгу жывёліны ўжо зробленыя. Вынікі паказалі, што рысь не была хворая на шаленства.

Пра гэта belsat.eu распавялі на Баранавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі.

«Прыйшлі дакументы, дакладна гэта не шаленства, але што дакладна – не скажу, няма начальніка. Напэўна, нешта было не так, але для людзей яна не ўяўляла небяспекі».

Маладая рысь некалькі разоў прыходзіла на падворак жыхаркі вёскі Вольна, што ў Баранавіцкім раёне. Рысяня злавілі ды перадалі ветэрынарам, аднак яно памерла ва ўстанове, не пратрымаўшыся і содняў.

Журналіст і паляўнічы Аляксандр Ачарэтні тлумачыў, што, калі жывёліна прыйшла да людзей, – гэта не норма, аднак не азначае небяспекі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў