Стала вядома, колькі замежнікаў прыляцелі ў Беларусь па бязвізу


Каля 244 тысяч турыстаў наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск з пачатку дзеяння ўказа аб бязвізе, што быў падпісаны 9 студзеня 2017 года. Пра гэта паведамляе БелТА.

Як распавяла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова, станоўчыя вынікі ад бязвізу «не прымусілі сябе чакаць».

«Па стане на 6 чэрвеня бягучага года праз Нацыянальны аэрапорт Менск да нас прыбылі 243 тыс. 955 чалавек з 71 краіны свету», – сказала Марына Масташова.

Топ-10 краінаў, з якіх часцей за ўсё ў Беларусь прыбываюць турысты па бязвізу, узначальвае Германія (больш за 40 тыс. турыстаў). У дзясятку таксама ўвайшлі Італія (крыху больш за 22 тыс.), Польшча (21,8 тыс.), ЗША (16,8 тыс.), Вялікая Брытанія (16,7 тыс.), Францыя (11,39 тыс.), Латвія (каля 8,9 тыс.), Нідэрланды (8,6 тыс.), Швецыя (7,8 тыс.) і Літва (7,1 тыс.).

Лібералізацыя візавага рэжыму, паводле чыноўніцы, дала магчымасць нарасціць і колькасць прыбыцця замежных турыстаў праз адмысловыя турыстычныя зоны.

Нагадаем, у 2017-ым Беларусь увяла 5-дзённы бязвіз, а ў ліпені 2018-га ён быў павялічаны да 30 дзён. Селета ў лютым улады казалі пра 200 000 замежнікаў, што скарысталіся бязвізам.

 

Да чаго давёў бязвіз, або Неверагодныя прыгоды замежнікаў у Беларусі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары